Служба бяспекі Украіны пацвердзіла факт затрымання экс-міністра транспарта

Факт затрымання экс-міністра транспарта Міколы Рудкоўскага пацвердзіла Служба бяспекі Украіны. Гэта было зроблена ў адпаведнасці з рашэннем аднаго з раённых судоў Кіева, які адрэагаваў на зварот следчага пракуратуры ў справе ўхілення Рудкоўскага ад супрацы са следствам.

Спачатку з’явілася інфармацыя, што экс-міністра выцягнулі з палаты ў кіеўскай бальніцы і звезлі ў невядомым кірункі людзі ў масках. Аднак СБУ абвяргае гэта і сцвярджае, што Міколу Рудкоўскага затрымалі падчас яго выхаду ў горад.

Ён з’яўляецца фігурантам адразу некалькіх крымінальных справаў, звязаных са злоўжываннямі ў яго ўжо былым ведамстве. Напрыклад, расследуецца падарожжа Рудкоўскага ў Парыж, падчас якога было патрачана 80 тысяч долараў.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі