Слонімскія ўлады падтрымалі мясцовых актывістаў у змаганні з акультызмам

Слонімскі райвыканкам забараніў дзяржаўнай газеце "Слонімскі веснік" друкаваць рэкламу акультызму. Чыноўнікі падтрымалі мясцовых вернікаў розных канфесій, якія збіралі подпісы ў рамках кампаніі аргкамітэту партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Ліст да слонімскіх вернікаў падпісаў сам старшыня райвыканкаму Мечыслаў Касцюк. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё пра змест гэтага ліста слонімец Алесь Масюк:

"Прыблізна праз месяц атрымалі адказ на свой зварот. У лісце за подпісам Касцюка сказана, што рэклама гэтая законам не забаронена, таму нам трэба звяртацца ў Палату прадстаўнікоў, бо толькі яна можа змяніць закон. Акрамя таго, яны паведамілі нам, што "дадзены катэгарычныя ўказанні аб забароне такога тыпу рэкламы ў газеце "Слонімскі веснік", дзяржаўным выданні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі