Следчы камітэт перадумаў кампенсаваць шкоду маладафронтаўцу Крамянецкаму

Следчы камітэт перадумаў кампенсаваць шкоду маладафронтаўцу Крамянецкаму

Следчы камітэт адмяніў уласную пастанову, якая прызнавала за маладафронтаўцам Змітром Крамянецкім права на пакрыццё шкоды за незаконныя дзеянні органа, які вядзе крымінальны працэс. Новая пастанова была вынесеная 12 ліпеня, перадае праваабарончы сайт "Вясна".

Крамянецкага, як і некаторых іншых маладафронтаўцаў, затрымалі 23 сакавіка. Іх усіх у рамках вядомай "справы патрыётаў" абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 2 чэрвеня справу супраць Крамянецкага спынілі за адсутнасцю складу злачынства. 

Пасля гэтага маладафронтавец звярнуўся ў Следчы камітэт з заявай на кампенсацыю шкоды, бо лічыць утрыманне пад вартай незаконным. Памер маральнай шкоды Крамянецкі ацаніў у дзесяць тысяч рублёў.

Спярша СК прызнаў права актывіста на кампенсацыю шкоды. Але новы ліст за подпісам начальніка ўпраўлення СК В.Грыца сведчыць, што следчыя паспяшаліся ў прызнанні права на кампенсацыю. У Следчым камітэце заявілі, што адказваць за затрыманне мусіць КДБ, які займаўся затрыманнем, заключэннем пад варту, а таксама рашэннем аб спыненні супраць Крамянецкага крымінальнага пераследу. 

Дарэчы, раней актывіст звяртаўся і ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды, аднак беспаспяхова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі