Скасоўваецца артыкул КК за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. Цяпер можна?

Скасоўваецца артыкул КК за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. Цяпер можна?

18 ліпеня перастае дзейнічаць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, па якім улады каралі актывістаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Па ім актыўных грамадзянаў маглі пакараць двума гадамі зняволення. Усяго было асуджана 18 чалавек.

Грамадскасць з дапамогай міжнароднай супольнасці дамаглася негалоснага мараторыя на ўжыванне артыкула 193.1. А праз два тыдні ён увогуле скасоўваецца. Замест крымінальнай адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў уводзіцца адміністрацыйная, якая рэгламентуецца артыкулам 23.88 АК.

Ці не стане гэта нагодай для таго, каб ізноў пачаць караць актывістаў? Пра гэта мы пагаворым з юрыстам і палітолагам Юрыем Чавусавым і колішнім актывістам "Маладога фронту" Іванам Шылам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі