Скандал з "Міс Мінск": Савет па маральнасці зоймецца начнымі клубамі

Старшыня грамадскага Савета па маральнасці Мікалай Чаргінец самі фотаздымкі, якія выклікалі скандал вакол "Місс Мінск", не бачыў. Але савет па маральнасці будзе разглядаць сітуацыю. Бо недабрасумленныя арганізатары падставілі кіраўніцтва горада і сам Мінск, мяркуе Чаргінец.



Мікалай Чаргінец: "Столькі шума нарабілі, таму нельга праходзіць міма. Трэба даць ацэнку. Я лічу, што конкурс мусіць быць шчырым. Падбор павінен быць не па прынцыпе "гэта мая знаёмая, ці мне выгадна потым яе выкарыстаць у фінансавым плане", а з пункта гледжання інтэлекта, прыгажосці, этыкі, успрыняцця чалавека. А не проста так абіраць, ледзь не ў бардэлях. Трэба сур'ёзней ставіцца да адбору. Але ажыятаж падымаць не варта, проста даць ацэнку арганізатарам".



Савет збярэ матэрыялы і зробіць вывады. Пакуль жа Мікалай Чаргінец здымкаў не бачыў і толькі чуў пра іх са словаў журналістаў. Таксама савет і падыме пытанне наконт клубаў, дзе адбываюцца падобныя фота-сесіі. "Канешне! Абавязкова пацікавімся", — дадае Чаргінец.

 

Ганна Бонд: Лічу, што пераглядаць вынікі "Міс Мінск 2013" не трэба

 

Фота — bymedia.net