СК завёў крымінальную справу за апаганьванне дзяржаўнага сцяга ў Польшчы

СК завёў крымінальную справу за апаганьванне дзяржаўнага сцяга ў Польшчы

Следчы камітэт звёў крымінальную справу за апаганьванне дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Польшчы. Згодна з паведамленнем ведамства, "неўстаноўленыя асобы, знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, наўмысна, па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, дэманстратыўна кінулі на тратуар дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Пасля чаго тапталі і пэцкалі дзяржаўны сімвал Беларусі, тым самым выказваючы непаважлівае і грэблівае стаўленне да яго. Свае супрацьпраўныя дзеянні невядомыя здымалі на відэа, а пасля размясцілі ў вольным доступе на розных інтэрнэт-рэсурсах".

Інцыдэнт, паводле следства, адбываўся "не пазней за 21 жніўня". Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і павяраецца датычнасць да гэтай гісторыі "канкрэтных грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежнай дзяржавы".

У 2020-21-гадах следчыя органы ўзбудзілі не адну падобную крымінальную справу, толькі ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі