СК: затрыманы падазраваны ў кіданні "кактэйля Молатава" ў дзверы інстытута МУС

СК: затрыманы падазраваны ў кіданні "кактэйля Молатава" ў дзверы інстытута МУС

Затрыманы падазраваны ў кіданні "кактэйля Молатава" ў дзверы інстытута МУС у Магілёве, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Сцвярджаецца, што гэта 27-гадовы мясцовы жыхар, які стаіць на ўліку ў псіхіятра. Па словах затрыманага, "кактэйль Молатава" ён кінуў "пад уздзеяннем дэструктыўных Telegram-каналаў" (такія стандартныя "тлумачэнні" дае большасць затрыманых сілавікамі падчас запісу відэаролікаў). Паведамляецца, што да мужчыны раней за здзейснены нейкі ўчынак выкарыстоўвалі "прымусовыя меры бяспекі і лячэння".

Здарэнне ў Магілёве адбылося ў ноч на 10 чэрвеня. Крымінальная справа была распачата па трох артыкулах: за "асабліва злоснае хуліганства", "наўмыснае пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых сродкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі