Сітуацыя ў Беларусі не вельмі хвалюе Крэмль — наперадзе іншыя гульні з ЗША
Нават пасля перамоваў Байдэна і Пуціна цяжкая палітычная сітуацыя на Беларусі амаль не зварухнулася з мёртвага пункта — прынамсі, у публічнай прасторы дакладна. Ці з’яўляецца гэта маркерам таго, што цяперашняе становішча краіны-суседкі цалкам задавальняе Крэмль?
— Прыкладна так і атрымліваецца. Адзінае, што можа прапанаваць Захаду Масква ў абмен на саступкі — гэта спрыянне стабілізацыі нашага рэгіёну, — упэўнены палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў. — Напрыклад, калі ў Беларусі змяняецца ўлада, змяняецца Канстытуцыя, з’яўляецца сістэма балансу галін улады і з’яўляецца нейкая прадказальнасць. Ва Украіну не ідуць войскі НАТА, але і расійскія войскі таксама не ідуць. Гэта магло быць прадметам гандлю — стабільнасць у абмен на нестабільнасць. У тым ліку беларускае пытанне і пытанне ўсходнееўрапейскай мяжы.
— Але, канешне, гаворка не ішла б аб тым, што Масква спрыяла рэальнаму адхіленню Лукашэнкі ад рэальнай улады, — працягвае палітычны аглядальнік. — Я думаю, яны самі цудоўна разумеюць, што гэта немагчыма. Але Масква магла б паспрыяць таму, каб у Беларусі разыграўся сцэнар, блізкі да казахскага. Калі Лукашэнка застаецца пры ўладзе, мае пэўныя механізмы кантролю, але пры гэтым улада з’яўляецца ў іншых людзей, якія, магчыма, былі б больш кантраляваныя Масквой, і яна магла б гарантаваць Захаду больш той самай прадказальнасці.
А Лукашэнка вельмі павольна і паступова адыходзіць ад справаў. Зараз гэта атрымліваецца неактуальным. Зараз, хутчэй, можна чакаць таго, што ў нас з’явяцца больш вострыя праблемы, якія таксама будуць выклікам для Захаду. Гэта, хутчэй за ўсё, будзе часткай расійскай гульні з ЗША і Еўрасаюзам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.