Вы тут

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ровень небяспекі — чакаем навальніцу

У нядзелю ўначы, а недзе і ўдзень прагрымяць навальніцы. Павевы ветру могуць быць вельмі моцнымі! / pixabay

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі для большай часткі тэрыторыі Беларусі на нядзелю, 7 жніўня.

Белгідраметцэнтр папярэджвае, што ноччу і раніцай на большай часткі тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы. А на ўсходзе будзе “грукатаць” і днём.

“Пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе – град”, — кажуць сіноптыкі.

Для мінчукоў на 7 жніўня таксама прагназуюць навальніцу.

Затое тэмпература паветра чакаецца цалкам камфортная. Удзень слупок тэрмометра падымецца да +19..+25°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.