Вы тут

Сілавікі затрымалі трэнера гандбольнага "Віцязя" Канстанціна Якаўлева

Па дарозе з Баранавічаў у Мінск затрымалі Канстанціна Якаўлева / t.me/radiosvaboda

Затрыманы галоўны трэнэр гандбольнага клуба "Віцязя" і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў.

Разам з іншымі спартоўцамі ён сёння сустракаў у Баранавічах журналіста Дзмітрыя Руто, які выйшаў пасля 15 сутак.

Па дарозе ў Мінск іх машыну на трасе М1 спынілі супрацоўнікі ДАІ, расказаў "Свабодзе" лёгкаатлет Андрэй Краўчанка. Пасля гэтага з'явіліся супрацоўнікі АМАП, усіх вывелі з машыны і загадалі пакласці тэлефоны на капот. Якаўлева затрымалі адразу. 

Спатоўцы мяркуюць, што гэта акцыя была скіраваная менавіта супраць яго. На сённяшні вечар у Якаўлева была прызначаная адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой.

У чацвер над Канстанцінам Якаўлевым пройдзе суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.