Сілавікі ўзяліся за фірмы сына Лілі Уласавай з Каардынацыйнай рады

Сілавікі ўзяліся за фірмы сына Лілі Уласавай з Каардынацыйнай рады

Сын Лілі Уласавай Барыс лічыць, што яго бізнес і супрацоўнікаў ягоных фірмаў фактычна ўзялі ў закладнікі дзеля ціску на маці, перадае тэлеканал "Белсат". 

Лілія Уласава — вядомая юрыстка і медыятар, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады. 31 жніўня яе затрымалі прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэтау дзяржкантролю. У доме Уласавай адбыўся дзвюхгадзінны ператрус. Сілавікі канфіскавалі жорсткі дыск яе камп’ютара, ноўтбук мужа і некалькі флэшак.

Пасля ператрусу сям'я Уласавай паведаміла, што ў пастанове на ператрус гаварылася, што ён праводзіцца ў рамках расследавання падатковых парушэнняў фірмамі "Мерлінтур" і "ПалётКансалт". Адзін з асноўных заснавальнікаў гэтых фірмаў — старэйшы сын Уласавай Барыс. "Абедзве фірмы існуюць і працуюць не адзін дзясятак гадоў, неаднаразова праходзілі падатковыя і іншыя праверкі", — заяўляюць у сям'і Уласавай.

Дарэчы, беларуска-французская фірма "Мерлінтур" — адна з найстарэйшых турыстычных кампаніяў Беларусі. 

Па словах Барыса Уласава, у офісах і дамах супрацоўнікаў яго фірмаў адбыліся ператрусы. Затрыманая генеральная дырэктарка "Мерлінтура". Таксама сілавікі забралі абсталяванне, што робіць немагчымым паўнавартасную працу кампаніі.

"Барыс Уласаў разглядае тое, што адбываецца, як узяцце бізнэсу і супрацоўнікаў у закладнікі дзеля ціску на ягоную маці Лілію Уласаву. А таксама лічыць, што такое грубае ўмяшанне і ціск будзе для замежных інвестараў выразным індыкатарам умоваў вядзення бізнэсу", — гаворыцца ў заяве сям'і Уласавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі