Вы тут

Штраф пагражае заўзятарам, якія не ўсталі падчас выканання гімна на матчы

Заўзятары на хакейным матчы "Нёман" — "Гомель" / @nashaniva​

Адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя на двух заўзятараў, якія не ўсталі падчас выканання гімна на хакейным матчы ў Гродне, расказвае "Наша Ніва".

Інцыдэнт адбыўся 15 кастрычніка падчас хакейнага матчу паміж "Нёманам" і "Гомелем". Калі зайграў гімн, двое мужчын 37 і 39 гадоў засталіся сядзець.

Між тым, па законе грамадзяне павінныя слухаць гімн пры афіцыйным яго выкананні стоячы, а мужчыны — яшчэ і здымаць галаўныя ўборы. У Адміністрацыйным кодэксе ёсць артыкул аб "незаконных дзеяннях у дачыненні да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь". За парушэнне патрабаванняў прадугледжаны штраф да пяці базавых велічынь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.