"Што?Дзе? Калі?" не прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі

На старонцы найбуйнейшага ў свеце сайта, прысвечанага iнтэлектуальным гульням, нядаўна з'явіўся новы сусветны рэйтынг камандаў турніру "Што? Дзе? Калі?" . Складальнікам рэйтынгу з'яўляецца Міжнародная асацыяцыя клубаў "Што? Дзе? Калі?". Міжнародная асацыяцыя клубаў пакуль не прызнала незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асетыі.  Каманды з гэтых "краінаў" "Картлос" і "Пентыум" асацыяцыя аднесла да грузінскіх камандаў. Пры тым, што большасць камандаў, якія гуляюць у "Што? Дзе? Калі?", паходзяць з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі