Вы тут

Што замінае Зяленскаму “афіцыйна” сустрэцца з Ціханоўскай?

Генадзь Максак / Еўрарадыё

Адносіны паміж Кіевам і Мінскам можна апісаць адным словам — складаныя. І тычыцца гэта не толькі стасункаў з беларускім рэжымам, якія фактычна адсутнічаюць, але і з лідарамі пратэставага руху. У адрозненне ад практычна ўсіх лідараў краін ЕС, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дагэтуль не выказаў цікавасці да сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Дый санкцыйную палітыку Захаду ў дачыненні да беларускага рэжыму афіцыйны Кіеў падтрымлівае досыць своеасабліва.

Што сёння ўяўляюць з сябе беларуска-ўкраінскія стасункі і ці гатовы Кіеў “перагарнуць старонку” ў адносінах з беларускім рэжымам? Што спыняе Уладзіміра Зяленскага ад сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і ад увядзення санкцый у дачыненні да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Генадзь Максак.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.