“Шмат чытае. Чакае суда”. Бізнесмен Аляксандр Кныровіч — 8 месяцаў за кратамі

“Шмат чытае. Чакае суда”. Бізнесмен Аляксандр Кныровіч — 8 месяцаў за кратамі

Кіраўнік групы кампаній "Сармат-СТІ", адзін з самых “медыйных” бізнесменаў Беларусі Аляксандр Кныровіч правёў за кратамі ўжо 8 месяцаў. Ён быў затрыманы ўвечары 25 студзеня, калі вярнуўся са Швейцарыі. Па адной з версіяў, бізнесмен сам прыйшоў па выкліку ў КДБ.

3 верасня Аляксандр Кныровіч сустрэў за кратамі свой 44-ы дзень народзінаў.

Бізнесмена абвінавачваюць у нясплаце падаткаў. Яго падначаленым выстаўлена абвінавачанне ў дачы хабару. Газета Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня" заяўляла, што "следства мае звесткі пра арганізатарскую ролю дырэктара прадпрыемства ў справе пра "заказныя" таргі". Аднак падобнага абвінавачання Кныровічу выстаўлена не было.

Часам, але не вельмі часта, сябрам і сваякам Аляксандра Кныровіча дазваляюць сустрэцца з ім.

“З ім там усё добра. Выглядае добра. Чытае шмат кніг. Чакае суда”, — распавяла Еўрарадыё пасля аднаго з такіх спатканняў Аляксандра Несцерава, сяброўка Кныровіча.

Расследаванне эканамічных справаў у Беларусі рэдка займае менш за паўгода. Напрыклад, кіраўнік групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў, затрыманы 12 красавіка, таксама дагэтуль знаходзіцца за кратамі. IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня правёў у ізалятары час з 18 сакавіка па 23 снежня 2015 года. А суд над сенатаркай-прадпрымальніцай Ганнай Шарэйка пачаўся праз 17 месяцаў пасля яе затрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі