Шчоткіна, Ананіч, Ярмошына сказалі, якімі мусяць быць навагоднія наборы

Шчоткіна, Ананіч, Ярмошына сказалі, якімі мусяць быць навагоднія наборы

15 верасня ў Мінску прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" (БСЖ). Як паведамляюць "Мінск-Навіны", яно адбылося на кандытарскай фабрыцы "Слодыч". 

У форуме прынялі ўдзел намесніца старшыні Савета Рэспублікі, старшыня ГА "БСЖ" Марыяна Шчоткіна, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, прафесар, доктар эканамічных навук Антаніна Морава (экс-міністр працы), старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ды інш.

Прадстаўніцы Саюза жанчын прапанавалі ў навагоднія падарункавыя наборы акрамя традыцыйных цукерак дадаваць печыва і канцылярскія прылады. Таксама яны прапанавалі ўключыць печыва для дзяцей ва ўзросце з 6 месяцаў у абавязковы пералік прыкладных месячных набораў прадуктаў харчавання для дзяцей ва ўзросце да 1 года і ад 1 года да 2 гадоў. Выпуск такога печыва "Слодыч" плануе наладзіць бліжэйшым часам 

Таксама кіраўніцам Саюза жанчын правялі экскурсію па прадпрыемстве, пазнаёміліся з умовамі працы, пабывалі ў цэхах, у тым ліку там, дзе выкарыстоўваецца ручная праца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі