Шакіра і Рыяна выпусцілі сумесную песню (гук)

Кампазіцыя таксама ўжо даступная ў iTunes.





Аб сваім супрацоўніцтве Шакіра і Рыяна паведамілі ў мікраблогах тыдзень таму, нагадвае Delfi. Вядома, што кампазіцыя Can't Remember To Forget You ўвойдзе ў наступны альбом Шакіры, выхад якога запланаваны на 25 сакавіка гэтага года. Гэта будзе першая пласцінка спявачкі з 2010 года і першая цалкам англамоўная за апошнія 5 гадоў.