“Шахцёр” разграміў “Тарпеда-БелАЗ” і замацаваўся на другім месцы

Матчам “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ” скончыўся 15 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 4 ліпеня каманды сустрэліся на салігорскім стадыёне “Будаўнік”, дзе гаспадары поля атрымалі буйную перамогу — 3:0. Галамі адзначыліся Сяргей Рудыка, Юрый Кавалёў, Яўген Елізаранка.

Нагадаем вынікі матчаў, якія праходзілі 1-3 ліпеня: "Крумкачы" — "Мінск" — 0:1, "Нафтан" — "Нёман" — 2:0, "Слуцк" — "Іслач" — 2:2, "Віцебск" — "Дынама" (Брэст) — 1:0, "Гарадзея" — БАТЭ — 1:1, “Дынама” (Мінск) — “Славія” — 1:0, “Белшына” — “Граніт” — 4:0.

Пасля першага круга чэмпіянату Беларусі ўпэўнена лідуе БАТЭ (32 ачкі), на другім месцы “Шахцёр” (27 ачкоў), на трэцім — мінскае “Дынама” (26 ачкоў).