Вы тут

Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях. На гэты раз апазіцыянера аштрафавалі за ўдзел у шматдзённай акцыі салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам на 1050 рублёў. Агульная сума штрафаў Севярынца складае 14280 рублёў. Ён не ўдакладніў, якая іх частка аплачаная, інфармуе БелаПАН.

Паводле слоў Паўла Севярынца, павінны адбыцца суды яшчэ мінімум па двух пратаколах, складзеных у дачыненні да яго за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.