Вы тут

Сцэнарыст "Картачнага дамка" прыехаў у Бучу — збірае матэрыял для фільма

Бо Уіліман / facebook.com/bucharada.gov.ua

У Бучу прыехаў Бо Уіліман — сцэнарыст культавага серыяла "Картачны дамок" і іншых папулярных амерыканскіх шоў. Ён збірае матэрыял пра тое, што тут адбылося. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Бучанскай мясцовай думы.

Гэта будзе гісторыя пра генацыд украінцаў і іх гераічны супраціў, мяркуюць у Бучы.

Серыял "Картачны дамок" — амерыканскі вэб-серыял у жанры палітычнага трылера. Выканаўца галоўнай ролі Кевін Спэйсі ў 2015 годзе атрымаў "Залаты глобус" за найлепшую мужчынскую ролю. Плюс серыял атрымаў тады дзве намінацыі — у катэгорыі "Найлепшая жаночая роля", якую выканала Робін Райт, і "Найлепшы драматычны серыял".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.