Сайт і сацсеткі Беларускай Рады культуры прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Сайт і сацсеткі Беларускай Рады культуры прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс. Адпаведнае рашэнне прыняў Партызанскі суд Мінска 31 жніўня 2022 года. 

Як паведамляла Еўрарадыё, яшчэ два месяцы таму МУС прызнала Беларускую Раду культуры, а таксама яе сайт і сацсеткі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Цяпер БРК стала "двойчы экстрэмісцкай".

БРК узнікла ўвосень 2020 года з ініцыятывы менеджара культуры Сяргея Будкіна. Яна ладзіць міжнародныя кампаніі пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Каардынацыйнай Рады, а таксама іншых грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.