Вы тут

Сасновіч не змагла стартаваць на Australian Open з-за праліўнога дажджу

Аляксандра Сасновіч / vk.com

Аляксандра Сасновіч у панядзелак не змагла стартаваць на Australian Open з-за праліўнога дажджу. Паядынак беларускай тэнісісткі з бельгійкай Грыт Мінен у Мельбурне мусіў пачацца а 9-й гадзіне раніцы паводле беларускага часу, але быў перанесены на аўторак.

Сасновіч — 94-я ракетка свету, яе саперніца — 119-я ў сусветным рэйтынгу.

На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Беларусь прадстаўляюць таксама Арына Сабаленка, Ілля Івашка і Ягор Герасімаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.