Вы тут

Саперніцамі беларускіх гандбалістак сталі зборныя Швейцарыі і Фарэрскіх астравоў

Зборная Беларусі па гандболе / handball.by

8 ліпеня ў Вене прайшло лёсаванне першага этапу кваліфікацыі жаночага чэмпіянату свету 2021 года па гандболе. Саперніцамі беларускіх гандбалістак сталі зборныя Швейцарыі і Фарэрскіх астравоў. Яны трапілі ў 5-ю групу. У канцы лістапада — у пачатку снежня зборныя згуляюць аднакругавы турнір (магчыма, ён пройдзе ў нашай краіне), па выніках якога ў наступны раўнд кваліфікацыі выйдуць дзве найлепшыя дружыны.

Матчы плэй-оф запланаваныя на красавік наступнага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.