Сапега: сёння важна адрадзіць гістарычны і культурны код беларусаў

Сапега: сёння важна адрадзіць гістарычны і культурны код беларусаў

23 студзеня госць Еўрарадыё — старшыня Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі кіраўнік Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл Алесь Сапега.


Алесь Сапега 23 студзеня вылецеў з Мінска ў Казахстан — каб перавезці на радзіму для перазахавання парэшткі вядомага беларускага літаратара Змітрака Бядулі. Апроч таго, па вяртанні ў Мінск кіраўнік Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл зоймецца канчатковымі прыгатаваннямі да ўрачыстага адкрыцця дошкі Васілю Быкаву. Пра важнасць вяртання беларусам іх гістарычнай і культурнай спадчыны мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Алесем Сапегам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

          Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі