Санкцыі: ЗША распаўсюджваюць на Беларусь "жорсткія меры экспартнага кантролю"

ЗША аб'явілі пра новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі ў адказ на расійскую агрэсію. Нашу краіну пакараюць "за тое, што яна дазволіла Пуціну ўварвацца ва Украіну".

РФ атрымала "блакуючыя санкцыі супраць абарончага сектара" (пад іх трапляюць больш за два дзясяткі абарончых прадпрыемстваў). Дадатковыя санкцыі ўведзеныя супраць арганізацый, "якія падтрымліваюць узброеныя сілы Расіі і Беларусі".

ЗША распаўсюджваюць на Беларусь "жорсткія меры экспартнага кантролю". Маецца на ўвазе кантроль за пастаўкамі праграмнага забеспячэння і тэхналогій. Мяркуецца, што гэты крок перашкодзіць "перанакіраваць тавары, тэхналогіі і праграмнае забеспячэнне праз Беларусь у Расію"(раней яны былі ўведзеныя ў дачыненні РФ), а таксама "значна знізіць здольнасць" РБ і РФ "падтрымліваць сваю ваенную агрэсію".

Амерыканскія санкцыі стануць больш жорсткімі, калі Беларусь працягне дапамагаць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.