Санкцыі прывядуць да страты суверэнітэту назаўжды ці нешта можна "адкаціць"?

Інтэграцыя непазбежная? / ИЗВЕСТИЯ / Зураб Джавахадзэ
Інтэграцыя непазбежная? / ИЗВЕСТИЯ / Зураб Джавахадзэ

Калі беларускай уладзе і кіраўніку МЗС Уладзіміру Макею дарагі суверэнітэт, значыць, улада і павінна зрабіць крокі для выратавання суверэнітэту, лічыць палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Днямі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" заявіў, што санкцыйны ціск можа прывесці да страты суверэнітэту. Шрайбман згаджаецца з тым, што санкцыі ўскосным чынам спрыяюць таму, што Беларусь становіцца залежнай ад Расіі.

"Але паміж санкцыямі і залежнасцю ад Расіі ёсць рашэнне беларускай улады не ісці на повадзе, не саступаць Захаду і ўласнаму народу, не ісці на перамовы з апазіцыяй, не адпускаць палітвязняў. А замест гэтага зрабіць выбар ісці ў Расію. Гэта адказнасць беларускай улады. Ускосна санкцыі можна назваць штуршком, які падштурхоўвае да гэтага", — кажа аналітык.

Але гэты рух у Расію ў многіх галінах абарачальны, лічыць ён. Вось скасаваць прызнанне Крыма часткай Расіі будзе складана нават для будучай беларускай улады. Але вярнуць з Расіі ў краіны Балтыі пэўныя гандлёвыя шляхі — цалкам магчыма.

"Мяняецца кан'юнктура, цэны, умовы. Нейкія з сённяшніх каналаў новай залежнасці Беларусі ад Расіі можна будзе скасаваць", — мяркуе аналітык.

Лічбы ўзаемнага гандлю Беларусі і ЕС сёлета таксама не гавораць пра тое, што ўжо заўтра Беларусь эканамічным шляхам вымусяць зрабіць Расію сваім адзіным партнёрам.

"У нас пяць пакетаў санкцый — а што адбываецца з гандлем? Чамусьці экспарт Беларусі ў Еўрасаюз за гэты год вырас у два разы. Нягледзячы на пяць пакетаў санкцый. Калі выходзіць з гэтай логікі, атрымліваецца, трэба яшчэ больш санкцый папрасіць! Каб мы яшчэ больш былі звязаныя з Еўрасаюзам!" — кажа Шрайбман.

Ён рэзюмуе: у пытаннях санкцый і залежнасці ад Расіі занадта многае залежыць ад рашэнняў беларускай улады.

Поўную версію гутаркі з Арцёмам Шрайбманам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі