На саміце ў Бруселі прывіталі рост “крытычнага ўзаемадзеяння ЕС і Беларусі”

На саміце ў Бруселі прывіталі рост “крытычнага ўзаемадзеяння ЕС і Беларусі”

Удзельнікі саміта Усходняга партнёрства прынялі фінальную рэзалюцыю мерапрыемства. У ёй удзельнікі зноў пацвердзілі сваю прыхільнасць да ўмацавання дэмакратыі, вяршэнства закона, правоў чалавека і асноўных свабод. А таксама прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія ляжаць у аснове Усходняга партнёрства. Карыстаючыся трыбунай саміту, Еўрапейскі Саюз выказаў сваю падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці і суверэнітэту ўсіх сваіх партнёраў. 

У рэзалюцыі выказваецца “глыбокая занепакоенасць парушэннямі прынцыпаў міжнароднага права ў многіх частках рэгіёну”. Таксама дакумент заклікае да аднаўлення намаганняў па прасоўванні мірнага ўрэгулявання нявырашаных канфліктаў у рэгіёне на аснове прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

Галоўным дакументам, падпісаным на саміце 24 лістапада, стала ўсеадбдымнае і ўзмоцненае Паагадненне паміж ЕС і Арменіяй. Быў адзначаны прагрэс падчас перамоваў паміж ЕС і Азербайджанам наконт новага рамачнага пагаднення. Беларусь узгадваецца толькі ў сувязі з тым, што “крытычнае ўзаемадзеянне ЕС з Беларуссю стала больш усёабдымным”. Адначаецца  “плённая праца” каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь па правах чалавека і Дыялогу па пытаннях гандлю.

Эканамічны блок рэзалюцыі ўтрымлівае асноўны напамін: тут захоўваецца падыход "больш за большае". А гэта азначае, што тыя краіны-партнёры, якія выкажуць найбольшую цікаўнасць у правядзенні рэформаў, большую падтрымку і атрымаюць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі