Сацыяльная работніца прыўлашчыла грошы пастаяльцаў інтэрната для састарэлых

Сацыяльная работніца прыўлашчыла грошы пастаяльцаў інтэрната для састарэлых

Пракуратура Гомельскага раёна пачала крымінальную справу на 36-гадовую супрацоўніцу Цярухскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Яе падазраюць у прыўлашчанні грошай пастаяльцаў, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Праверку пачалі пасля звароту дырэктара дома-інтэрната ў пракуратуру. Выявілася, што ад снежня 2019 года па лістапад 2021-га спецыялістка па сацыяльнай рабоце прыўлашчыла з рахункаў пастаяльцаў больш за 7,4 тысячы рублёў.

Сама яна патлумачыла, што здымала грошы па даверанасці, дакументы для справаздачы не падавала. Грашыма жанчына распараджалася па сваім меркаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі