Вы тут

Сабаленка: у юнацтве ў Беларусі думалі, што я тупая і нічога не даб'юся

Арына Сабаленка / Reuters

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (13-ы нумар у рэйтынгу WTA) дала шчырае інтэрв'ю сайту tennishead.net. 

Беларуская тэнісістка кажа, што ў юнацтве ў яе поспех амаль ніхто не верыў.

"Трэнеры казалі мне, што я не павінна думаць на корце. Я павінна была проста біць па мячы. Бачыш мяч — бі", — так Сабаленка апісала сваю падрыхтоўку.

Сабаленка прызналася, што ў юнацтве ёй давялося пераадольваць недавер з боку іншых да яе спартовых здольнасцяў. 

"У Беларусі, калі шчыра, у мяне верылі толькі некалькі чалавек. Астатнія зусім у мяне не верылі. Яны думалі, што я тупая, што я ніколі не змагу зайграць на прыстойным узроўні. І цяпер яны ўсё да мяне вельмі добрыя!" — распавяла тэнісістка. Яна дадала, што не хоча размаўляць з былымі нядобразычліўцамі, бо памятае іх ранейшае стаўленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.