Вы тут

Сабаленка і Мертэнс абыгралі сясцёр Чань на выніковым турніры WTA ў Кітаі

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс абыгралі сясцёр Чань з Тайваня на выніковым турніры WTA ў Кітаі. Для гэтага беларуска-бельгійскаму дуэту спатрэбіліся два сэты — 7:6 (7:5), 6:4. Гульня працягвалася 1 гадзіну 48 хвілін.

Цяпер у Сабаленка і Мертэнс на турніры адна перамога і адно паражэнне (ад Анны-Лены Грэнефельд з Германіі і Дэмі Схюрс з Нідэрландаў). Ім засталося 1 лістапада згуляць у "Чырвонай" групе з Крысцінай Младзенавіч з Францыі і Цімеяй Бабаш з Венгрыі. У наступны раўнд выходзяць дзве пары з чатырох.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.