Са страўніка мужчыны дасталі 39 цвікоў, запальнічку і кусачкі для пазногцяў

Са страўніка мужчыны дасталі 39 цвікоў, запальнічку і кусачкі для пазногцяў

Са страўніка мужчыны дасталі 39 цвікоў, запальнічку і кусачкі для пазногцяў. Здарэнне адбылося ў Егіпце. 30-гадовы мужчына скардзіўся на боль у страўніку. Падчас ультрагукавога даследавання там былі выяўлены нечаканыя рэчы. Лекары вырашылі тэрмінова правесці аперацыю. Яна працягвалася тры гадзіны. Ужо праз 15 дзён мужчыну выпішуць з бальніцы, інфармуе РІА "Новости".

Сваякі пацыента сказалі медыкам, што раней ён неаднаразова глытаў розныя рэчы, з-за чаго ўзнікалі праблемы са здароўем. Але праз нейкі час мужчына зноў пачынаў “папаўняць калекцыю” ў сваім страўніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі