Вы тут

Русы — пра непрыбраную кукурузу: Што, тапіць тэхніку прапануеце?

Міхаіл Русы, фота Змітра Лукашука

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы ў чацвер выступаў перад дэпутатамі і сенатарамі. Тэма яго даклада — “Аб працы і перспектывах аграпрамысловага комплексу”. Еўрарадыё узяло каментар у Русага па сітуацыі з уборкай ураджаю.

Еўрарадыё: Да гэтага часу не прыбраны 1% кукурузы, не прыбраны ўсе буракі. Як з гэтым змагацца?

Русы: А што змагацца? Кукуруза не зерне, прыбярэм. Увесь свет прыбірае. Кукуруза калі і падмерзне, нармальная.

Еўрарадыё: Кіраўнік дзяржавы загадаў скончыць уборку да 7 лістапада…

Русы: Але там, дзе немагчыма ўвайсці сёння… Што, тапіць тэхніку прапануеце? Сёння там стаіць 40-50 цэнтнераў зерня. Дамалоцяць. Паціху ўсё прыбіраюць… А бяздумна нічога рабіць не трэба. Мы ведаем, што рабіць.