Румбуціс: Думаў, з Пунтусам будзе нармальна, але вынік зусім адсутнічаў
Галоўны трэнер футбольнага клуба МТЗ-РІПА Юрый Пунтус пайшоў у адстаўку. Да бліжэйшага матчу з брэсцкім “Дынама” каманду трэніруе дырэктар клуба Людас Румбуціс. Ужо сёння ён правёў першую трэніроўку з камандай.
“Згуляем пару гульняў — паглядзім, таму што мяне не задавальняла
апошнім часам ні якасць гульні, а пра вынік не даводзілася і казаць. Не
тое, што ён кепскі — ён наогул адсутнічаў. Ужо з траўня мы не выйграём
ніводнай гульні чэмпіянату”, — распавёў Еўрарадыё Людас Румбуціс.
Па словах дырэктара каманды, сыход Пунтуса хоць і быў прадказальным,
але стаў нечаканым.
Нагадаем, Юрый Пунтус працаваў з МТЗ-РІПА з 2004 года. Пад яго
кіраўніцтвам каманда двойчы станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату
Беларусі і двойчы выйгравала Кубак краіны.
Пунтус сёлета ўжо збіраўся
сысці і нават пачалі яму шукаць замену, нават сярод замежнікаў. На
пасаду трэнера прэтэндаваў аўстрыйскі спецыяліст. Аднак пасля
кіраўніцтва клуба зноў даверыла кіраўніцтва Юрыю Іосіфавічу.
“Я спадзяваўся, што з гэтым трэнерам усё будзе нармальна, а аказалася,
што нічога не атрымліваецца ў нас, на жаль, — працягвае Румбуціс. — Мы
ў сямі гульнях набралі толькі адно ачко! Гэта не нармальна!”