В Белостоке создана общественная инициатива «SOS Гродно!»

У Беластоку створаная грамадская ініцыятыва «SOS Гродна!». Яе ачоліў Пётр Янкоўскі, кіраўнік фонда «Дапамога дзецям Гродзеншчыны». Пра гэта было абвешчана на сумеснай прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў беларускага руху «За Свабоду» і кіраўніцтва Беластока.

Чакаецца, што сёння гарадская рада гэтага горада прыме спецыяльную пастанову ў справе захавання агульнай гісторыка-культурнай спадчыны еўрарэгіёна «Нёман», якая знішчаецца ў Гродне.

Таксама стала вядома, што дэпутат польскага сейма Роберт Тышкевіч зрабіў дэпутацкі запыт міністру культуры і нацыянальнай спадчыны пра захады, якія магла б рабіць Польшча ў справе абароны агульнай гістарычнай спадчыны.

БелаПАН

Последние новости

Главное

Выбор редакции