Создатели юбилейной версии "Народнага альбома" опубликовали видео с репетиций

4 сентября в Подляшской опере Белостока состоится премьера юбилейной версии музыкального проекта "Народны альбом". Создатели опубликовали в интернете первое видео с репетиций, в котором можно увидеть обновлённый состав проекта и впервые услышать отрывки аранжировок.

Праз 20 гадоў “Народны альбом” ствараецца пры непасрэдным удзеле аўтараў праекта: Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава. У ім таксама бяруць удзел і іншыя вакалісты ды музыкі арыгінальнага складу: Зміцер ВайцюшкевічКася КамоцкаяАляксандр ПамідораўСяргей Ахрамовіч. Але цяпер музыкаў гурта N.R.M., на якіх першапачаткова трымаўся асноўны акампанімент, замянілі музыкі Apple Tea, а таксама дадаўся струнны квартэт Aquarelle, духавая секцыя пад кіраўніцтвам Пафнуція Кузюкяна, гітарыст Pomidor/OFF Сяргей Канановіч, які сыграе на мандаліне, і трыа бэк-вакалістак.

“Я вельмі задаволены, бо праект узбагаціўся фарбамі, на якія раней проста не хапала магчымасцяў: габой, труба, струнныя, клавішныя і шыкоўныя бэк-вакалісткі, — кажа Лявон Вольскі. — Дзякуючы гэтаму, цяпер з’явіўся такі цікавы кантраст паміж песнямі, якія выконваюць адзін-два чалавекі, і тымі, дзе грае ўвесь ансамбль — атрымліваецца вельмі дынамічна”.

Адновіцца і візуальная частка праекта, за якую адказвае вядомы польскі тэлевізійны рэжысёр Конрад Смуга. Над элементамі мастацкага аздаблення, сцэнаграфіяй і касцюмамі працуюць мастачка Алена Ігруша і Міхал Анемпадыстаў.

Прэм’ера тэлевізійнай версіі праекта мае адбыцца на тэлеканале “Белсат” і афіцыйным канале YouTube напрыканцы верасня.

"Народны альбом": Мы — іншыя, песні тыя ж (фота з рэпетыцыі)