Роланд: Парламент нават без апазіцыі, але выбраны справядліва — ужо крок наперад

Роланд: Парламент нават без апазіцыі, але выбраны справядліва — ужо крок наперад

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд напярэдадні свайго ад'езду з нашай краіны даў эксклюзіўнае інтэрв'ю сайту naviny.by. У ім ён, між іншым, выказаўся пра парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў Беларусі 11 верасня.

Скот Роланд лічыць, што калі выбарчы працэс "будзе насіць справядлівы, а не выключаючы характар", то беларуская апазіцыя мае шанцы патрапіць у Палату прадстаўнікоў. Аднак, калі апазіцыянеры туды не трапяць, але падчас выбарчай кампаніі будзе адзначаны "пэўны прагрэс у выкарыстанні і здзяйсненні рэкамендацый [АБСЕ], ужо можна будзе сказаць пра тое, што зроблены крок наперад".

Роланд лічыць, што адзінства беларускай апазіцыі пры ўдзеле ў парламенцкіх выбарах не так важнае, як пры выбарах прэзідэнта.

"Але на парламенцкіх выбарах, напэўна, ніякага адзінства не патрабуецца, — кажа часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі. — Трэба, каб былі забяспечаны пэўныя працэсуальныя нормы, да чаго заклікаюць ЗША і не толькі мы. Кожны павінен мець магчымасць зарэгістравацца ў якасці кандыдата і перамагаць. Для гэтага неабходна, каб быў празрысты падлік галасоў, каб склад выбарчых камісій і ўчастковых, і тэрытарыяльных фармаваўся таксама празрыста, з удзелам прадстаўнікоў апазіцыйных структур і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый. Гэта кропка гледжання не толькі ЗША, але і АБСЕ, стандарты якой лічацца "залатой нормай" у дачыненні да выбараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі