Зніклі грошы на рэканструкцыю культурных аб'ектаў Беларусі

Спачатку пад крымінальны пераслед патрапіў дырэктар "Аб'яднанай дырэкцыі аб'ектаў, якія будуюцца" Мінкультуры Аляксандр Трыфанаў. Яму інкрымінавалася злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі пры будаўніцтве аднаго з аб'ектаў, страты склалі каля мільёна долараў.

Цяпер Следчы камітэт разбіраецца з дзейнасцю былога дырэктара арганізацыі Мікалая Юркевіча. Між іншым, падазраваны тры гады таму адзінаасобна прыняў рашэнне аб прадастаўленне пазыкі камерцыйнай арганізацыі. Пасля атрымання больш за 42 тысяч долараў, апошняя пачала працэдуру банкроцтва і ліквідацыі. А грошы, якія мусілі пайсці на рэканструкцыю культурных аб'ектаў нашай краіны, зніклі, адзначае "Ежедневник".

Таксама былі выяўленыя парушэнні і пры рэканструкцыі будынка Вялікага тэатра оперы і балета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі