Журналістка Шчыракова атрымала другое папярэджанне ад пракуратуры

Як паведамляе БелаПАН, пракуратура праводзіла праверку па матэрыялах гомельскага КДБ. Праверка выявіла, што Шчыракова "ажыццяўляе дзейнасць на карысць прадзюсарскай кампаніі N.E.W.S. Informacja (Варшава, Польшча), а таксама займаецца зборам інфармацыі, якая тычыцца спартовых, культурных і грамадска-палітычных падзей вобласці". У прыватнасці, у папярэджанні сцвярджаецца, што Шчыракова зрабіла для тэлеканала "Белсат" сюжэт пра арышт былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца.

У сваю чаргу, журналістка падкрэслівае, што не мае працоўных адносін са спадарожнікавым тэлеканалам "Белсат". А прадзюсарская кампанія N.E.W.S. Informacja не з'яўляецца СМІ, кажа Шчыракова. Яна спасылаецца на Канстытуцыю, якая гарантуе права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі