У Варшаве прайшоў канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” (фота)

За тры гадзіны канцэрта яго наведала некалькі тысяч чалавек: адны людзі падыходзілі, іншыя адыходзілі, і на пляцоўцы каля сцэны ўвесь час знаходзілася прыкладна 500 чалавек.

На канцэрце выступілі беларускія музыкі Рэха, Vinsent, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, а таксама шэраг польскіх гуртоў. Музычныя выступы чаргаваліся з прамовамі польскіх і беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў. Сярод іншых перад прысутнымі выступілі старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк і дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўская.

Сёлета канцэрт здымаў тэлеканал Белсат, які пазней цалкам пакажа яго ў эфіры.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ініцыятыва “Wolna Białoruś”.

Фота: А.Закрэўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі