У Магілёве прадпрымальнік замінае рэстаўрацыі будынка, які належыць касцёлу

Прадпрымальнік вінаваціць будаўнікоў у тым, што яны закрываюць рыштаваннямі шыльды крамы. Таксама ён кажа, што праз рамонт зніжаецца колькасць пакупнікоў.

Уласнік крамы нават выклікаў міліцыянтаў, якія склалі пратакол пра дапушчаныя будаўнікамі парушэнні.

Тым часам магілёўцы катэгарычна нязгодныя з пазіцыяй прадпрымальніка. 25 гараджан ужо накіравалі подпісы на імя старшыні гарвыканкама. Яны просяць агарадзіць небяспечныя зоны ў адпаведнасці з будаўнічымі нормамі, а таксама прыбраць гандлёвыя аб’екты з будаўнічай пляцоўкі.

Будынак быў выкуплены касцёлам яшчэ ў 2003 годзе. Там хочуць зрабіць асветніцкі цэнтр. Паводле плана, першы этап будаўнічых работ па рамонце фасада будынка мусіць быць завершаны сёлета ў чэрвені.

Фота — mogilev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі