У Літве "справу Бяляцкага" расследуе чыноўніца, якая выдала яго

Менавіта яна, адзначае Радыё "Свабода" са спасылкай на літоўскія СМІ, была адной з чыноўніцаў, якая падпісала дакументы пра выдачу банкаўскіх звестак Алеся Бяляцкага афіцыйнаму Мінску. Другі подпіс належыць супрацоўніцы таго самага аддзелу Томе Мілешкайце.

Яна ўваходзіць у спецыяльную працоўную групу, якая займаецца расследаваннем акалічнасцяў, пры якіх Літва перадала звесткі беларускага праваабаронцы. Група была створаная на загад прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса 18 жніўня.

Нагадаем, праваабаронцу Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі