У Італіі атрымлівае перамогі партыя, створаная комікам

У італьянскім горадзе Парма паводле папярэдніх вынікаў на выбарах мэра перамогу атрымаў кандыдат ад руху "Пяць зорак". Гэтую партыю ў 2009 годзе заснаваў комік і блогер Бэпэ Грыла. Раней партыя паказвала добрыя вынікі на мясцовых выбарах у Парме і Генуі.

У праграму руху ўваходзяць планы адмовіцца ад еўра і дэфолту па крэдытных абавязаннях Італіі, інфармуе ВВС.

На фота: Бэпэ Грыла

Фота: lanostratv.it