У доме астравецкага актывіста зладзілі ператрус

Абшукалі яго самога, ягонае аўто і хату ў вёсцы Варняны, дзе жыве актывіст. З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў “Прававая дапамога насельніцтву”, з дому — 72 улёткі АГП “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”, перадае Радыё Свабода. Апошні ператрус скончыўся пасля гадзіны ночы.

На просьбы Уласевіча выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзенні ператрусаў, міліцыянты выдалі толькі копію пратаколу асабістага надгляду. Уласевіч намераны абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

У гэты ж дзень быў затрыманы ў Астраўцы актывіст АГП Іван Крук. У міліцыі яго абшукалі, але не выпускалі да таго часу пакуль не скончылі ператрус у хаце Уласевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі