У аўтааварыі на Камянеччыне пяць чалавек загінулі і адзін паранены

Як паведамляе БелаПАН, 24-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW-320 на закругленні дарогі ехаў занадта хутка і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у правы кювет і некалькі разоў перакуліўся.

У аварыі загінулі ўсе пяцёра пасажыраў аўто. У іх ліку дзве дзяўчыны (16 і 17 гадоў), два хлопцы (24 і 25 гадоў). Асоба пятага загінулага высвятляецца.

Кіроўца BMW з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, унутранае брушное кровазліццё" шпіталізаваны ў Камянецкую цэнтральную раённую лякарню. Ужо вядома, што кіроўца быў цвярозы, і толькі ён быў прышпілены рамянём бяспекі.

Фота — yurist.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі