Павел Якубовіч адмовіўся ўзначаліць новую "Саўбелку"?

Нагадаем, што на базе дзяржаўных газет ствараецца новы холдынг. Гэта будзе штодзённае выданне прыкладна на сто старонак з асобнымі сшыткамі па палітыцы, эканоміцы, фінансах, культуры. Падрабязнасці аб'яднання пакуль не агучваюцца. Але ў кожным выпадку цэнтрам газетнага жыцця стане "Советская Белоруссия".

Між тым цяперашні галоўны рэдактар "СБ" Павел Якубовіч адмовіўся ўзначальваць новае выданне, паведамляе Радыё "Свабода". Ён, нібыта, спаслаўся на ўзрост і стан здароўя.

Сярод найбольш верагодных рэдактараў цяпер называюць міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Усевалада Янчэўскага.

Фота — mediakritika.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі