Партыя "Справядлівы свет" пройдзе парламенцкія выбары да канца

Па словах старшыні партыі Сяргея Калякіна, якіе перадае БелаПАН, партыйцы лічаць неабходным даць выбарцам і чальцам выбарчых камісій альтэрнатыву на выбарах.

Калякін прызнаў, што ў краіне няма ўмоваў для правядзення свабодных, справядлівых раўнапраўных выбараў. Але, кажа ён, падчас выбарчых кампаній людзі актывізуюцца, з'яўляюцца дадатковыя магчымасці ў палітычных суб'ектаў для заяваў пра сваю пазіцыю. Ён лічыць, што дэмакратычным кандыдатам не варта здымацца з выбарчай дыстанцыі, але тлумачыць выбарцам, што іх голас усё адно скрадуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі