Памёр экс-кіраўнік "Газпрама" Рэм Вяхіраў

Расійскае акцыянернае таварыства "Газпрам" было створанае ўказам расійскага прэзідэнта Барыса Ельцына ад 5 лістапада 1992 года і пастановай Савета міністраў ад 17 лютага 1993 года на базе дзяржаўнага газавага канцэрна "Газпрам". Старшынёй праўлення "Газпрама" быў прызначаны Рэм Вяхіраў.

Ад чэрвеня 2001 па чэрвень 2002 года Вяхіраў узначальваў савет дырэктараў "Газпрама". У чэрвені 2002 года быў прызначаны дарадцам Дзмітрыя Мядзведзява, які тады займаў пост першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Ён сышоў з пасады кіраўніка "Газпрама" ў траўні 2001 года і пасля не з'яўляўся на публіцы, адзначае РІА "Новости". Адзінае інтэрв'ю за 11 гадоў ён даў летась часопісу Forbes. У ім бізнэсовец сказаў, што валодае маёнткам у Падмаскоўі (каля 50 гектараў зямлі) і пакетам акцый "Газпрама" ў 0,01182% акцый.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі