Палітолаг: Еўрасаюз прадумана звяртае ўвагу да Усходняга партнёрства

Ён нагадаў, што Еўрасаюз афіцыйна не забараняў ніводнай еўрапейскай краіне далучыцца пры ўмове выканання Маастрыхцкіх пагадненняў. Праўда, пасля апошняга пашырэння на ўсход быў уведзены мараторый на далейшае пашырэнне.

Праграма "Усходняе партнёрства" мусіла стаць пераходнай ступенню для краін, якія не ўвайшлі ў ЕС. Аднак, кажа Мельянцоў, праграма дзейнічае ўжо некалькі гадоў і вялікіх зрухаў у ёй няма. Таму еўракамісар Фюле мусіць нешта прад'явіць і краінам Усходняга партнёрства, і Еўрасаюзу. Цяперашняя заява еўракамісара пра магчымасць уваходжання ў ЕС і стала такім крокам.

Нагадаем, што Фюле назваў рэформы ўмовай для ўваходжання краінаў Усходняга партнёрства ў ЕС. Як прыклад ён згадаў Малдову. Беларускі палітолаг лічыць, што гэта абсалютна лагічная прадуманая палітыка еўрапейскіх структураў.

Дзяніс Мельянцоў: "Дастаткова даўно і эксперты, і навукоўцы, і ў палітычным асяроддзі Еўрапейскага Саюза абмяркоўваецца: якім чынам павінна выказвацца запрашэнне Малдовы да далучэння? Як павінна падпісвацца дамова пра асацыяцыю з Украінай? Якія павінны выстаўляцца ёй палітычныя патрабаванні? Таму што, як вядома, ня ўсё гладка ва Украіне... Гэта прадуманае рашэнне, не дэмагагічнае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі