Пачаты збор грошай на карысць Алеся Бяляцкага

Сабраныя грошы павінны кампенсаваць шкоду, якую праваабаронца, па вызначэнні суда, нанёс дзяржаве. Рахунак адкрыты на імя Наталлі Пінчук, жонкі Бяляцкага. Нагадаем, што праваабаронцу налічылі больш за 720 мільёнаў рублёў шкоды. Таксама ён павінен аплаціць 36 мільёнаў рублёў судовай пошліны.

Час разгляду касацыйнай скаргі на прысуд праваабаронцу пакуль не прызначаны. Мяркуецца, што ён пройдзе праз 2-3 тыдні. Да таго часу трэба сабраць грошы і аплаціць нанесеную шкоду.

Дарэчы, Бяляцкі на судзе сваёй віны не прызнаў. Тым не менш, ініцыятары акцыі кажуць, што іх акцыя узгодненая з палітвязнем. Пры гэтым яны  таксама не прызнаюць віны Бяляцкага.

Грошы прымаюцца толькі ад грамадзянаў Беларусі на рахунак:

Філіял №529 "Белсувязь" ААТ "АСБ Беларусбанк", код банка 720

Код плацяжа: 3819382100776

р/р 01053568

Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна

Уключэнне з нашым карэспандэнтам Змітром Лукашуком:

111215 Lukashuk s_0.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі