ПА АБСЕ заклікае Лукашэнку перагледзець адмову ў памілаванні

Ён падкрэсліў, што занепакоены рашэннем Аляксандра Лукашэнкі
адмовіць у памілаванні прысуджаным да смяротнага пакарання Уладзіславу Кавалёву
і Дзмітрыя Канавалаву.

Як нагадвае БелаПАН, учора з аналагічным заклікам да
Лукашэнкі звярнуліся старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Жан-Клод
Міньён і іншыя дэпутаты ПАСЕ, а таксама кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц.